Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

ДЗЕЙНАСЦЬ| БЯГУЧАЯ| ЗРОБЛЕНАЕ| ПЛАНЫ
 
..:.:.:: Д З Е Й Н А С Ц Ь ::.:.:..
S F E R A ..:.:..
НАВІНЫ
ДЗЕЙНАСЦЬ
ПРА НАС
ПАРТНЁРЫ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
СУВЯЗЬ
заўсёды | Фестываль праваабарончага дакументальнага кіно::.:.:..

Гэтыя фільмы ёсць у фільматэцы Сферы і вы заўсёды можаце іх пазычыць.

1. Тыбэт -- згубленая нацыя (Чэхія), 24 хвіліны /Тibet -- The Lost Nation/ Дасьледуецца сучасны Тыбэт і безнадзейная сытуацыя жыхароў Тыбету, якія сёньня зьяўляюцца меншасьцю на сваёй уласнай зямлі.

2. Чалавечыя парэшткі (ЗША, Данія), 30 хвілінаў /Human Remains/
Рэжысэр, псыхатэрапэўт-практык, падобна архэолягу, раскопвае парэшткі пяці вядомых сваімі жахлівымі дзеямі дыктатараў: Гітлера, Сталіна, Мусаліні, Франка, Мао Дзэ Дуна. Фільм адхінае інтымныя бакі іх прыватнага жыцьця - іхныя слабасьці, сэксуальныя прэфэрэнцыі, недахопы - у спалучэньні з аналізам вытрымак і фактаў зь іхных біяграфіяў, прэзэнтаваных у спакойнай манэры апавяданьня.

3. Галасы з выспы свабоды (Чэхія), 28 хвілінаў /Voices from the Island of Freedom/
Унікальны збор сьведчаньняў былых вязьняў рэжыму Кастра. Таемна зьняты на Кубе, утрымлівае кадры з кубінскіх турмаў. Створаны фундацыяй "Людзі ў нядолі" для Чэскай тэлевізіі.

4. Дэльта форс (Вялікабрытанія), 53 хвіліны /Delta Force/ працягвае гісторыю памерлага нігерыйскага пісьменьніка Кэна Сара-Ўівы, які выкрываў карупцыю і правапарушэнні з дапамогай сваіх твораў і свайго грамадзянскага актывізму, і народу Агоні. Сярод іншага Дэльта форс дасьледуе буйную міжнародную кампанію, зарганізаваную дзеля вызвалення Сара-Ўівы, увязьненага дыктатарскім рэжымам у Нігерыі. Фільм выйграў Жэнэўскую міжнародную тэлевізійную ўзнагароду ў 1996г.

5. У які б дом ні ўвайду (Чэхія), 54 хвіліны /Any House I Enter/
Дакумэнт Марка Душака аб "Лекарах бязь межаў".

6. Аўганістан. Зямля маёй крыві (Чэхія)
Дакумэнтальная стужка чэскага рэпартэра Яраміра Штэціны і Пэтра Прохазкова пра Аўганістан пасьля кампаніі супраць сеткі Аль-Каіды.

7. Прыгоды абаронцаў вясёлкі (Чэхія), 53 хвіліны /Rainbow Warriors/ Апісваецца гісторыя экалягічнага руху праз аповед аб Грынпіс. Рэжысэры мелі магчымасьць выкарыстоўваць унікальныя кіна-архівы арганізацыі. Стужка разглядае меркаваньні як актывістаў арганізацыі і яе прыхільнікаў, так і яе крытыкаў.

8. Кожны дзень, калі раскрыеце газэту (Чэхія), 53 хвіліны /Еvery Day You Open the Newspaper/ прадстаўляе гісторыю праваабарончага руху і распавядае пра "Міжнародную амністыю" ('Amnesty International'). Стваральнікі фільму мелі незвычайную магчымасьць выкарыстоўваць унікальны кіна-архіў арганізацыі. Стужка разглядае як меркаваньні актывістаў арганізацыі і яе прыхільнікаў, так і яе крытыкаў.

9. Калок №12 - Косава (Чэхія), 60 хвілінаў /Stake no.12 - Kosovo/ вяртае гледачоў да апэрацыі югаслаўскіх узброеных сілаў у цэнтры Косава ў пэрыяд з студзеня па травень 1999 году. Дакумэнтальныя сьведчаньні з розных кропак Косава паказваюць, як югаслаўская армія і паліцыя мэтанакіравана і ў масавым маштабе атакавала альбанскае грамадзянскае насельніцтва.

10. Мая краіна (Югаславія), 23 хвіліны /My country/
Сэрбія 1999: жабрацкі стан насельніцтва, карупцыя, аўтакратыя, этнічная разрозьненасьць, бамбаваньні НАТА, маніпуляцыі станам грамадзкай думкі дзяржаўнымі мас-мэдыя... і прага дэмакратыі.

Фільмы пра Беларусь:

11. Дарога на "Курапаты". Беларускі фільм М. Жданоўскага пра ахвяры сталінскіх рэпрэсій і растрэлы ў "Курапатах", што каля Мінску.
12. Беларусь у цені сталіна
13. Помнікі (рэж. Юры Каліна)
14. Ніхто не смее нічога пачуць
15. Звычайны прэзідэнт Ю. Хашчавацкі

ВАЖНАЕ::.:.:..

СТЫПЕНДЫЯ у Германіі

Семінар у Польшы
Фільматэка
ЗУБР
Радыё РАЦЫЯ
Дзед ТАЛАШ
..:.:.:: © 2004-2005 SFERA ::.:.:..