Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

ДЗЕЙНАСЦЬ| БЯГУЧАЯ| ЗРОБЛЕНАЕ| ПЛАНЫ
 
..:.:.:: Д З Е Й Н А С Ц Ь ::.:.:..
S F E R A ..:.:..
НАВІНЫ
ДЗЕЙНАСЦЬ
ПРА НАС
ПАРТНЁРЫ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
СУВЯЗЬ
лістапад 2003 | ПАРАШУТ ::.::.:..

Навучанне "Парашут" - курс для людзей, які плануюць кар'еру, шукаюць працу, або змяняюць прафесію адбыўся ў лістападзе 2003 года каля Брэста, на базе санаторыя "Белае возера".

РГА "Сфера" была ініцыятарам і арганізатарам з беларускага боку навучання для трэнераў спецыяльнага курсу "Парашут". Пад час навучання былі падрыхтаваны трэнеры з беларускіх ("Цэнтар сацыяльных інавацый"- Мінск, "Цэнтар ВЕЖА" - Брэст, "Ратуша" - Гродна, і іншых) і украінскіх (Ужгародскі універсітэт) арганізацый і навучальных ўстаноў.
Таксама адбыўся семінар на тэму праблемы рынку працы, беспрацоўя, моладзевага беспрацоўя ў Беларусі, Польшы і Украіне. Матэрыялы выдадзены ў электронным выглядзе на CD.

Падрабязней >>>
май 2004 | БЕЛАРУСЬ - ПАМЕЖНЫ ВЫПАДАК ::.:.:..

У маі 2004 года адбыўся сумесны Нямецка-польска-беларускі семінар "Беларусь - памежны выпадак" ("Беларусь на памежжы")
Арганізатары трох-баковага семінару - GFPS і Lahoda (з нямецкага боку), GFPS - Polska (з польскага боку) і РГА "СФЕРА" ( з беларускага боку).

Пасля далучэння шэрагу дзяржаў да Еўрапейскага Саюзу, у тым ліку і Польшчы, Беларусь стала памежнай да ЕС краінай. Разам з пашырэннем ЕС павялічылася і зацікаўленасць да нашай краіны з боку еўрапейскіх дзяржаў у сферы грамадскай дзейнасці. Узнікла сітуацыя, калі ёсць жаданне працаваць з Беларуссю, але перашкаджае недахоп інфармацыі аб Беларусі, няведанне партнёраў, умоў іх працы, пэўныя стэрэатыпы аб Беларусі.

Мэта: пазнаёміць партнёраў з Германіі і Польшчы з умовамі працы грамадскіх аб'яднанняў на Беларусі, іх палітычным, эканамічным атачэннем.
Удзельнікі: прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Беларусі, Польшчы і Германіі.

Тэмы рабочых секцый семінару:
1. Медыі ў Беларусі (якія існуюць, які маюць доступ да грамадзства, што можна даведацца, а чаго не).
2. Гістарычная памяць беларускага грамадзства і як улады выкарыстоўваюць гісторыю (вайна, партызаны).
3. Беларускае грамадзства з'яўляецца аднастайным ці разнастайным?
4. Палітычная сістэма, палітычныя структуры (партыі, апазіцыя).
5. Адукацыя, кар'ера, сям'я.
6. Грамадзства і грамадзянская супольнасць (заангажаванасць, магчымасці ўплыву).

Адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый - Таварыства беларускай мовы ім. Ф. Скарыны, Цэнтар "Супольнасць", праваабарончы цэнтр "Вясна", Асамблея НДА Беларусі, Інстытут "БелаРад", Задзіночанне беларускіх студэнтаў, МІЦ, а таксама з прадстаўнікамі дыпламатычных кругоў трох краін.
лістапад 2003 | ФЕСТЫВАЛЬ::.::.:..

• У 2002 і 2003 гадах РГА "Сфера" было арганізатарам фестывалю праваабарончага кіно ў Беларусі “Адзін Свет”. Фільмы па правах чалавека ў Беларусі і Свеце можна пазычыць для прагляду з фільматэкі Сферы.

Падрабязней >>>
раней | ПРАЕКТЫ ::.::.:..

Праекты РГА "Сфера", у якіх арганізацыя брала ўдзел, альбо ўдзельнічала ў іх арганізацыі

Размовы аб культурах

Удзельнікі з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны знаёмілі з культурай сваёй краіны прадстаўнікоў іншых дзяржаў, праводзілі вечары культуры кожнай краіны, на якіх гатаваліся традыцыйныя стравы, распавядалі аб святах, абрадах і інш.

Спяваючы абоз

Мэтаю семінара быў абмен культурнымі каштоўнасцямі паміж моладдзю Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Украіны. Удзельнікі на непрафесійным узроўні навучалі адзіна аднаго танцам, ігры на музычных інструментах, спяванню нацыянальных песняў і інш.

Сістэмы аховы прыроды і навакольнага асяроддзя ў Беларусі, Польшчы, Германіі

Мэта семінара - вывучэнне сістэм аховы прыроды і навакольнага асяроддзя ў Беларусі, Польшчы і Германіі.
Семінар быў арганізаваны сумесна з "Internationale Jugendbegegnuugsstatte - Mikuszewo" (Mikuszewo, Poland). Для вылучэння і адбору ўдзельнікаў з Беларусі ў БДТУ была створана экспертная група, якая на падставе пададзеных рэфератаў, вылучыла лепшых. Семінар праходзіў у выглядзе дакладаў, абмеркаванняў, шэрагу экскурсій.


ВАЖНАЕ::.:.:..

СТЫПЕНДЫЯ у Германіі

Семінар у Польшы
Фільматэка
ЗУБР
Радыё РАЦЫЯ
Дзед ТАЛАШ
..:.:.:: © 2004-2005 SFERA ::.:.:..