Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

ДЗЕЙНАСЦЬ| БЯГУЧАЯ| ЗРОБЛЕНАЕ| ПЛАНЫ
 
..:.:.:: Д З Е Й Н А С Ц Ь ::.:.:..
S F E R A ..:.:..
НАВІНЫ
ДЗЕЙНАСЦЬ
БЯГУЧАЯ
ПРА НАС
ПАРТНЁРЫ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
СУВЯЗЬ
2004-май 2005 | МЕНШАСЦІ-БОЛЬШАСЦІ ::.::.:..

З верасня 2004 па май 2005 году адбываецца цыкл семінараў "Меншасці-Большасці". Удзельнікі семінараў - студэнты і моладзь з Беларусі, Польшы, Украіны, Германіі і Чэхіі. Арганізатарамі праекту з беларускага боку з'яўляюцца РГА "Сфера" і YMCA-Belarus. Цыкл складаецца з асобных семінараў, якія закранаюць пэўныя праблемы правоў чалавека і мiграцыi. Кожны семінар заканчваецца падсумаваннем, падвядзеннем вынікаў, да якіх прыйшлі ўдзельнікі, думкi i iдэi якiх будуць адлюстраваны на агульна зробленам плакаце. У маі адбудзецца апошні семінар і канферэнцыя, на якой будуць прадстаўлены вынікі ўсіх семінараў і будуць падведзены высновы маладых людзей з пяці краінаў і іх бачанні праблем міграцыі.
Падрабязней >>


Каб стаць удзельнікам наступнага семінара "Свабода слова, медыі ", які адбудзецца 2. пал. Студзеня 2005 неабходна даслаць заяўку ў адвольнай форме і кароткую біягарфію (уключаючы зацікаўленні) на адрас sfera@iatp.by, падрабязней пра тэрміны тут.

2004-2005 | НАВУЧАННЕ ::.:.:..
У дадзены момант РГА "Сфера" пашырае інфармацыю аб сваёй дзейнасці. У сакавіку адбудзецца навучанне для сябраў арганізацыі "Як праводзіць працу з грамадзскасцю для арганізацыі". А таксама адбудзецца прэзентацыя інтэрнет старонкі арганізацыі для ўсіх зацікаўленых НДА, СМІ і інш.
май 2005| МЕНШАСЦІ ::.:.:..
У маі 2005 года адбудзецца сумесны польска-беларуска-нямецкі семінар "Меншасці". Семінар прысвечаны вывучэнню праблемаў польскай меншасці ў Беларусі і беларускай меншасці ў Польшы. Семінар будзе адбывацца тыдзень ў Гродна (Беларусь) і тыдзень у Беластоку (Польшча). Запрашаем зацікаўленых удзельнікаў.
май 2005| СТЫПЕНДЫІ ::.:.:..
З наступнага семестру нямецкі партнёр Сферы аб'яднанне ГФПС пачынае стыпендыальную праграму для беларусаў. Уся неабходная інфармацыя для падачы заяўкі знаходзіцца на інтэрнэт старонцы ГФПС: www.gfps.org.
сакавік 2005| СУСТРЭЧЫ::.:.:..
У сакавіку гэтага года сустрэча студэнцкіх і моладзевых арганізацый ініцыятывы МОЕ адбудзецца ў Мінску на працягу аднаго тыдня.
 
ВАЖНАЕ::.:.:..

СТЫПЕНДЫЯ у Германіі

Семінар у Польшы
Фільматэка
ЗУБР
Радыё РАЦЫЯ
Дзед ТАЛАШ
..:.:.:: © 2004-2005 SFERA ::.:.:..