|
|
|
|
| 2000 | ГІСТОРЫЯ
СТВАРЭННЯ ::.::.:.. |
|
|
Намаганнем групы ініцыятыўнай і актыўнай
моладзі ў 2000 г. была створана і
прайшла рэгістрацыю Рэспубліканскае
грамадскае аб'яднанне "Сфера".
У працы аб'яднання прымаюць актыўны
ўдзел студэнты, аспіранты і выкладчыкі
шэрагу беларускіх навучальных устаноў.
Адным з прыярытэтных накірункаў
дзейнасці нашае арганізацыі мы бачым,
менавіта, у працы з моладдзю, актывізацыі
яе грамадскае пазіцыі, спрыянне росту
самасвядомасці і адукацыі. З-за эканамічных
прычын, асаблівасцей беларускай сістэмы
адукацыі і іншых прычын, актыўнасць
студэнтаў звычайна абмяжоўваецца межамі
ўніверсітэту, рэдка выходзіць за рамкі
навучальнай установы і зусім мала
за межы краіны, што безумоўна стрымлівае
развіццё беларускае студэнцтва ў кантэксту
агульнаеўрапейскага руху. Каб выправіць
такі стан рэчаў мы зрабілі акцэнт
у нашае дзейнасці на арганізацыю і
правядзенне рознага кшталту сустрэч,
вандровак, абмену студэнтамі.
|
|
|
|
| заўсёды | МІСІЯ,
МЭТЫ, ЗАДАЧЫ ::.:.:.. |
|
|
Нашай місіяй мы бачым адукацыйную
дзейнасць, скіраваную на павышэння
агульнаадукацыйнага ўзроўню моладзі,
пашырэнне кругагляду, развіццё пэўных
навыкаў і здольнасцей, распаўсюджванне
інфармацыі.
Асноўнымі мэтамі дзейнасці аб'яднання
з'яўляюцца:
- спрыянне paзвiццю нацыянальнае культуры,
асветы, нaвукi;
- садзейнiчанне распаўсюджванню культурных,
гiстарычных, экалагiчных, эканамiчных
ведаў сярод насельнiцтва Рэспублiкi
Беларусь;
- садзейнiчанне развіццю грамадскае
супольнасці Рэспублікі Беларусь.
Нашыя задачы мы бачым як:
- распаўсюджванне ведаў аб гісторыі
і культуры Беларусі;
- распаўсюджванне экалагічных ведаў
і развiццё экалагічнай свядомасці;
- супрацоўніцтва з грамадскiмi аб
яднаннямi i арганізацыямі ў вобласцi
культуры, асветы і навукі;
- прапаганда росту інтэлектуальнага
і культурнага ўзроўню грамадства,
папулярызацыя самаўдасканалення.
|
|
|
|
| заўсёды | СРОДКІ
::.:.:.. |
|
|
Пры дасягненні нашых мэтаў мы дзейнічаем
праз:
- арганізацыю тэматычных семінараў,
культурна-адукацыйных мерапрыемстваў
з удзелам прадстаўнікоў розных арганізацый;
- арганізацыю выставак, дыскусій,
канферэнцый, паказаў фільмаў і інш.;
- падтрымку ініцыятыў іншых арганізацый,
дзейнасць якіх супадае з мэтамi РГА
"Сфера";
- правядзенне партнёрскіх сустрэчаў
грамадскiх арганізацый;
- арганізацыя трэнiнгаў для арганізатараў
абменаў моладзі і г.д.
|
|
|
|
| заўсёды | СТРУКТУРА
::.:.:.. |
|
|
Структура арганізацыі
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне
"Сфера" з'яўляецца арганізацыяй,
дзейнасць якой распаўсюджваецца
на ўсю тэрыторыю Беларусі.
Кiруючымi органамi РГА "Сфера"
з'яўляюцца:
1) Агульны Сход;
2) Праўленне.
У РГА "Сфера" ствараецца
Рэвiзiйная Камiсiя, якая з'яўляецца
кантралюючым органам арганізацыі.
Агульны Сход з'яўляецца вышэйшым
кiруючым органам РГА "Сфера".
Да кампетэнцыі Агульнага Схода
належыць:
1) вызначэнне кірункаў дзейнасці
РГА "Сфера";
2) унясенне змяненняў i дапаўненняў
у Статут;
3) зацвярджэнне пастаноў кiруючых
органаў РГА "Сфера";
выбар кiруючых органаў РГА "Сфера
і інш.
Праўленне РГА "Сфера"
кіруе дзейнасцю РГА "Сфера"
згодна з рашэннямi Агульнага Сходу
i Статутам, з яўляецца кiруючым
органам РГА "Сфера" на
перыяд да наступнага Агульнага Сходу.
Праўленне складаецца з 3-7 членаў
РГА "Сфера", у тым ліку
Старшыні, Намесніка Старшыні і Сакратара.
Дакладную колькасць членаў Праўлення
вызначае Агульны Сход.
|
|
|
|
| |
|
|
|
|