|
|
|
| 2004-май 2005 | МЕНШАСЦІ-БОЛЬШАСЦІ
::.::.:.. |
|
|
З верасня 2004 па
май 2005 году адбываецца цыкл семінараў
"Меншасці-Большасці". Удзельнікі
семінараў - студэнты і моладзь з Беларусі,
Польшы, Украіны, Германіі і Чэхіі.
Арганізатарамі праекту з беларускага
боку з'яўляюцца РГА "Сфера"
і YMCA-Belarus. Цыкл складаецца з
асобных семінараў, якія закранаюць
пэўныя праблемы правоў чалавека, мігрантаў,
эмігрантаў і імігрантаў. Кожны семінар
заканчваецца падвядзеннем вынікаў
і стварэннем канчатковага плакату,
на якім адлюстроўваюцца галоўныя ідэі
і высновы, да якіх прыйшлі ўдзельнікі.
У маі адбудзецца апошні семінар і
канферэнцыя, на якой будуць прадстаўлены
вынікі ўсіх семінараў і будуць падведзены
высновы маладых людзей 4-х краін ў
іх бачанні праблем міграцыі.
Каб стаць удзельнікам наступнага
семінара "Свабода слова,
медыі ", які адбудзецца 2. пал.
Студзеня 2005 неабходна даслаць заяўку
ў адвольнай форме і кароткую біягарфію
(уключаючы зацікаўленні) на адрас
sfera@iatp.by,
падрабязней пра тэрміны тут.
|
|
|
|
| 2004-2005 | НАВУЧАННЕ
::.:.:.. |
|
|
| У дадзены момант
РГА "Сфера" пашырае інфармацыю
аб сваёй дзейнасці. У сакавіку адбудзецца
навучанне для сябраў арганізацыі "Як
праводзіць працу з грамадзскасцю для
арганізацыі". А таксама адбудзецца
прэзентацыя інтэрнет старонкі арганізацыі
для ўсіх зацікаўленых НДА, СМІ і інш.
|
|
|
|
| май 2005| МЕНШАСЦІ
::.:.:.. |
|
|
| У маі 2005 года адбудзецца
сумесны польска-беларуска-нямецкі
семінар "Меншасці". Семінар
прысвечаны вывучэнню праблемаў польскай
меншасці ў Беларусі і беларускай меншасці
ў Польшы. Семінар будзе адбывацца
тыдзень ў Гродна (Беларусь) і тыдзень
у Беластоку (Польшча). Запрашаем
зацікаўленых удзельнікаў. |
|
|
|
| май 2005| СТЫПЕНДЫІ
::.:.:.. |
|
|
| З наступнага семестру
нямецкі партнёр Сферы аб'яднанне ГФПС
пачынае стыпендыальную праграму для
беларусаў. Уся неабходная інфармацыя
для падачы заяўкі знаходзіцца на інтэрнэт
старонцы ГФПС: www.gfps.org. |
|
|
|
| сакавік 2005| СУСТРЭЧЫ::.:.:..
|
|
|
| У сакавіку
гэтага года сустрэча студэнцкіх і
моладзевых арганізацый ініцыятывы
МОЕ адбудзецца ў Мінску на працягу
аднаго тыдня. |
|
|
|
| |
|
|
|
|